Ніва № 50 (3526), 10 снежня 2023 г.

У дарозе да Агія Сафіі (6)

Ганна КАНДРАЦЮК

І вось набліжаўся той момант сустрэчы з самым цудоўным цудам сету.

Агія Сафія! Царква цягам тысячы гадоў была самай вялікай будоўляй свету, пакуль не перавысіла яе каталіцкая кафедра ў Севільі, якую будавалі сто гадоў і асвяцілі ў 1507 годзе.

Візантыйскі цуд надта дастойна прэзентаваўся з перспектывы Басфора. Яго від настолькі ашаламляў падарожнікаў, што многія моўклі і білі будоўлі паклоны. Царква Божай Мудрасці, калі гаварыць словамі сучасных, здавалася вынесенай па над горадам і «падсветленай». На такі эфект спрацавала якасць мармуру, якім звонку была абліцавана базіліка. У залежнасці ад пары дня, будынак выпраменьваў яснасць, з за чаго яшчэ больш здаваўся быць святым. Як сведчаць крыніцы, сабор першапачаткова быў спалучаны ўнутранымі дзядзінцамі з царквой святой Ірыны і Кесаравым палацам. У бок Басфора вялі стромкія сходы, якія прытыкалі да самой вады. Той, хто пакідаў залаты горад, бачыў па дарозе паломнікаў, якія на каленях «падымаліся» да святыні ды зайздросціў ім той сустрэчы з цудам, які назаўсёды адмяняў чалавека і нішто ўжо не было такім самым як раней...

Так гаварылі легенды, але мяне хвалявала іншае пытанне.

* * *

— Толькі не хадзіце басанож па Агія Сафіі, — папярэдзіла нас экскурсаводка Зосі, — бо там мікробы з усяго свету! Абавязкова надзеньце шкарпэткі!

Пра шкарпэткі, як неабходны элемент гардэробу, напаміналі ў буклеце пра турэцкія экскурсіі. І, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF