Ніва № 50 (3526), 10 снежня 2023 г.
Сіла словаЮрый БУЙНЮКУ сучасным свеце заўважаем заняпад якасці слова, а гэта ж слова стварыла наш сусвет і нас! Адкрываем Кнігу Кніг — Біблію — і ў Евангеллі св. Яна ў першым раздзеле чытаем: „На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога і Слова было Бог. Яно было на пачатку ў Бога. Усё цераз Яго пачало быць, што пачало быць. У Ім было жыццё». Бог цераз слова стварыў цэлы свет, прыроду, усялякую жывёлу а ўрэшце самога чалавека! Бог даў чалавеку розум, які стварыў мовы свету, аж урэшце пісанае слова. Дзякуючы пісанаму слову стварыліся літаратура, кнігі і бібліятэкі. Цягам многіх стагоддзяў кнігі былі хобі самых багатых людзей — каралёў, шляхты і арыстакратыі. Нашы продкі — мужыкі нават не ўмелі пісаць і чытаць. Цяпер мы нават не ўяўляем, якое гэта вялікае шчасце ўмець чытаць і пісаць. Калісь сярод непісьменных мужыкоў былі таксама народныя паэты, якія дзяліліся з вясковым народам прыгажосцю сваёй душы, гаворачы свае вершы, казкі ці апавяданні. Слова ў цяжкі час зняволення падмацоўвала людзей на духу. ГЛАБАЛІЗАЦЫЯ СЛОВА Толькі пасля Другой сусветнай вайны наступіла своеасаблівая культурная рэвалюцыя. Адукацыя, а заадно кнігі трапілі пад агульнавядомыя стрэхі. Якое ж шчасце перажывалі тады паэты і пісьменнікі ў 60-80 гады ХХ стагоддзя! Не раз я слухаў як пакойныя Георгій Валкавыцкі, Віктар Швед ці праф. Ян Чыквін успаміналі, як на іх аўтарскія сустрэчы па вёсках на Падляшшы прыходзілі натоўпы людзей і куплялі іх зборнікі! (...) |