Ніва № 50 (3526), 10 снежня 2023 г.
Ворагі, але сваеМіраслаў ГРЫКАЯк пусты экран тэлевізара, стан польскай палітыкі застаецца ў рэжыме чакання stand-by. Хто трымае пульт, дзеля бога?! Нягледзячы на тое, што стары-новы прэм’ер-міністр ужо стварыў урад, ён не ў змозе эфектыўна кіраваць. Гэта адбываецца таму, што ў апазіцыі да парламенцкай большасці прэзідэнт мае права прызначаць кампетэнтны ўрад на чале з новым прэм’ер-міністрам, але незразумела, чаго ён насамрэч хоча. А тут тэрміновых дзяржаўных рашэнняў патрабуе нестабільны дзяржбюджэт, расце неабходнасць супрацьстаяць нарастаючай эпідэміі ковіду, краіне ўсё больш пагражае незваротная страта большай часткі субсідый Еўрасаюза, якіх яна заслугоўвае, але гэтым відавочна пагарджаюць стары-новы прэм’ер-міністр і такі ж неправамерным прэзідэнт. О, у краіне адбываюцца незвычайныя рэчы. Галоўная партыя вурчыць, пагражае і нават кусае сваіх палітычных апанентаў, але фактычна прыстасоўваецца да функцыі нацыянальнага каліфактара. Забытае слова каліфактар паходзіць з лаціны і праз нямецкую мову распаўсюдзілася то там, то там як тэрмін для абазначэння дапаможнага рабочага ў турме, фактычна зняволенага, які вылучаўся цмоканнем і падхалімствам папраўчай установе. Гэта наглядчык са значнымі прывілеямі. У гэтым пытанні быццам бы ўсё зразумела, але не зусім. Застаюцца пытанні: хто прысудзіў пераможную партыю да зняволення ў апазіцыйных парламенцкіх лаўках і чаму яна сядзіць там з пачуццём гістарычнай несправядлівасці? Адказ на першае пытанне — гэта (...) |