Ніва № 50 (3526), 10 снежня 2023 г.

Судзельнікі і адказнасць

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На бягучы тыдзень прыпадаюць дзве ключавыя даты беларускай гісторыі найноўшага часу. Абедзве гэтыя падзеі мелі надзвычай моцны ўплыў на далейшую хаду нашага гістарычнага лёсу, а таксама на развіццё ўсёй Усходняй Еўропы.

8 снежня 1991 года ў мясцовасці Віскулі на тэрыторыі нашай Белавежскай пушчы былі падпісаны пагадненні пра дэнансацыю дамовы аб утварэнні Савецкага Саюза і спыненне існавання такой дзяржавы. Гэта быў адзін з самых шчаслівых дзён у жыцці нашага пакалення, імперыя зла нібыта сканала літаральна на нашых вачах. Было адчуванне эпахальнага злому і выдатных перспектыў развіцця Беларусі. Сімвалічна, што праз пару тыдняў — 25 снежня — Міхаіл Гарбачоў пакінуў пост прэзідэнта СССР, а над Крамлём у Маскве быў спушчаны чырвоны сцяг СССР. Аднак, як паказала далейшая хада падзей, гідра расейскага імперыялізму не была знішчана, яна затаілася да пары і чакала свайго моманту для аднаўлення. І такая палітычная рэгенерацыя да няшчасця цэлых народаў адбылася. Ізноў такі сімвалічна, што дзень у дзень праз восем гадоў — 8 снежня 1999 года былі падпісаны дамова пра стварэнне Расеяй і Рэспублікай Беларусь так званай Саюзнай дзяржавы і Праграма дзеянняў па рэалізацыі яе палажэнняў. Нібыта адмерлае зноў пачало хапаць і нішчыць жывых і ўсё жывое. Новы пачварны палітычны гібрыд працягваў вызначаць далейшы стан Беларусі.

Іншая падзея, пра якую хочацца ўзгадаць у гэтым артыкуле, гэта так званы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF