Ніва № 50 (3526), 10 снежня 2023 г.

Год Супрасльскага кодэкса. У Вульцы-Выганоўскай адкрылі помнік-аналой сям’і Баброўскіх

Ганна ШАЙКОЎСКАЯ

Сябраваў з Адамам Міцкевічам і Іаахімам Лялевелем, адкрыў адзін з найважнейшых помнікаў славянскай пісьменнасці. Прафесар Віленскага ўніверсітэта, айцец Міхал Баброўскі родам з Вулькі-Выганоўскай зараз мала вядомы на роднай Бельшчыне. Сёлета, дзякуючы мерапрыемствам, ладжаным у рамках Года Супрасльскага кодэкса ў Падляшскім ваяводстве, асоба выдатнага даследчыка ўзгадваецца часцей.

21 лістапада ў вёсцы Вулька-Выганоўская, што ў гміне Орля на Бельшчыне, адкрылі аналой Супрасльскаму кодэксу — каштоўнаму помніку славянскага пісьменства. Дакумент занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У прыхадское свята Міхайла, сямятыцкі епіскап Варсанофій у суправаджэнні звыш дзясятка свяшчэннікаў, прадстаўнікоў мясцовых улад і вернікаў асвяціў юбілейны помнік-аналой.

«Сёлета адзначаем важныя даты, звязаныя з гэтым рукапісам: 1000-годдзе існавання гэтага пісьмовага помніка, 500-годдзе з моманту, калі ён быў змешчаны ў бібліятэцы манастыра ў Супраслі і 200-годдзе адкрыцця яго ў манастырскай бібліятэцы прафесарам Віленскага ўніверсітэта, айцом Міхалам Баброўскім”, — кажа адзін з арганізатараў святкаванняў Года Супрасльскага кодэкса, айцец Яраслаў Юзьвік, канцлер Супрасльскай акадэміі.

Помнік-аналой у Вульцы-Выганоўскай — адзін з трох, якія ўсталёўваюцца ў рамках юбілею Супрасльскага кодэкса.

«Першы ўжо стаіць па ўсходнім баку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF