Ніва № 49 (3525), 3 снежня 2023 г.

Ля вытокаў светлай будучыні

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Было: «Будучы месцам размяшчэння інстытутаў Еўрапейскага Cаюза і штаб-кватэры НАТА, Брусель стаў шматмоўным домам для шматлікіх міжнародных арганізацый, палітыкаў і дыпламатаў». Дык будучы ў Бруселі ўдалося мне наведаць будынак аднаго з еўрасаюзных інстытутаў — Еўрапарламент. Ва ўстанову — як у аэрадром: трэба прайсці асабісты кантроль. Наведвальнік атрымлівае аўдыёгід; і па вызначаным маршруце...

Калі б такая нагода трапілася мне некалькі дзясяткаў гадоў таму, то можа я і ўважліва прыслухоўваўся б да тых афіцыйных аўдыёінфармацый. Аднак мая біяграфія прайшла ў межах даволі абмежаваных каардынат, дзе даволі цьмяная граніца паміж дэклараванай тэорыяй і наяўнай практыкай, таму хутка я ад таго гіда адключыўся. Бо калі хто з нашых і цікавіцца еўрапарламенцкімі падзеямі, то яны даволі дастаткова прысутныя ў нашых медыя. А ў мяне прынагодна з’явіўся іншы інтарэс, якога ў нашым інфармацыйным космасе значна менш, а які наша пажылое пакаленне можа крыху зацікавіць. Не так даўно крочыла тое пакаленне ў светлую будучыню шляхам марксізму-ленінізму. Пра Леніна ўдалося мне крыху згадваць, нават цалкам нядаўна, але пра Маркса яшчэ не было нагоды. Карл Маркс часцінку свайго жыцця скаратаў менавіта ў Бруселі.

Кім жа быў чалавек, якога партрэты не так даўно былі ў нашых палітычных галерэях наперадзе партрэтаў самых перадавых перадавікоў? З Вікіпедыі: «Карл Маркс (ням.: Karl Marx; 5 мая 1818, Трыр, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF