Ніва № 49 (3525), 3 снежня 2023 г.

Надзея (працяг з «Нівы» № 48)

Віктар САЗОНАЎ

Сцівен крыва ўсміхнуўся. На адзін бок, на левы. Ён заўсёды так усміхаўся, калі яму было не смешна, але на твары трэба было захаваць ухмылку. Ніхто не адважваўся яму гаварыць такіх слоў. І ні ад каго ён іх не сцярпеў бы, і не пакінуў бы такога ўчынку беспакараным. Але Джэсіка Андэрсан гэта нешта іншае. Яна далёка не ўсе. Ганаровая, прыгожая, багатая, з уплывовымі і вядомымі бацькамі і да сённяшняга дня на яго не западала ў адрозненні ад мноства сваіх аднакурсніц.

Адным словам, Джэсіка Андэрсан цікавы для яго эксперыментальны экзэмпляр. Някепска было б з ёй замуціць кароценькую любоўную інтрыжку. А там і адпомсціць за сённяшнія паводзіны час прыйшоў бы. Толькі не зараз. Не адпаведны час зараз, бо Сцівен не сумняваўся, што сёння Джэсіку прыслала Асамі. І сама Джэсіка не настроеная на загульванні з хлопцам.

— Калі я такі паганы, то чаго ты трэшся ля мяне як котка ля ног, — усміхнуўся ён. — Хаця, дай адгадаю з трох разоў. Цябе твая японская сябровачка прыслала. Ну дык вось, перадай гэтай недаспелай ляльцы, што я ўсё ёй сказаў мінулы раз. І дадаць мне няма чаго, ды і каб было, то не хочацца. І прымусіць мяне не змогуць усе японскія якудзы свету. І табе тое не пад сілу. Так што, не старайся асабліва.

Джэсіка з усмешкай назірала за самазадаволеным выглядам палымянага прамоўцы і з асалодай чакала моманту ўбачыць, як зменіцца гэтая нахабная ўсмешка яго твару на выраз бяссільнай разгубленасці, калі ён (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF