Ніва № 49 (3525), 3 снежня 2023 г.

Знаходка ў Багаслоўскай царкве ў Новаберазове (Працяг артыкула)

Аляксей МАРОЗ

У Палацы Браніцкіх у Беластоку 11 кастрычніка працаўнікі Інстытута мастацтва Польскай акадэміі навук, між іншым, у прысутнасці настаяцеля Увазнесенскага прыхода ў Новаберазове протаіерэя Яна Казімірука, паказалі стэнды-фатаграфіі з фрагментамі старыннага іканастаса, знойдзенага вясной гэтага года на гарышчы царквы святога Яна Багаслова ў Новаберазове, збудаванай у 1771 годзе. Паводле навукоўцаў знойдзены іканастас быў выкананы ў ХVІІ стагоддзі і знаходзіўся ў збудаванай на месцы, дзе зараз знаходзіцца Увазнесенская мураваная царква, першай драўлянай царкве заснаванага ў 1617 годзе Новаберазоўскага прыхода.

Ва ўступе да «Кнігі цудаў перад іконай Божай Маці ў Старым Корніне» можна прачытаць, што Старое Корніна паўстала перад 1570 годам, калі каралеўскі дваранін Астафій Халецкі заснаваў некалькі вёсак на поўдзень ад ракі Нарвы: Вітултова (зараз Вітава), Сток (Істок), Карыціска, Махнатае, Мора, Беразова (Старое), Збуч, Курашава, Камень і млын Вежанка. Для духоўнай апекі над мясцовымі жыхарамі была заснавана праваслаўная парафія ў Старым Беразове. Прыход у Старым Корніне паўстаў толькі ў 1631 годзе. У адпаведнасці з вуснымі пераказамі і гістарычнымі крыніцамі, пасля вялікага пажару ў Старым Беразове была заснавана вёска Новае Беразова, у якую перасялілася частка жыхароў Старога Беразова. Гэта мела адбыцца ў самым пачатку ХVІІ стагоддзя. Прыход у Новым Беразове быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF