Ніва № 49 (3525), 3 снежня 2023 г.

Яўген Барышнікаў — канцэрт у «Beer4You» ў рамках Беластоцкага музычнага клуба

Міхал ІВАНЮК

За намі чарговая сустрэча Беластоцкага музычнага клуба, які паўстаў як грамадская беларуская ініцыятыва, якой кіруе фронтмен гурта «KURWADZIK/Всё_CRAZY» Антон Сырбатар, як вядучы і гаспадар пляцоўкі. Сам клуб знаходзіцца ў пабе «Beer4You». А ў мэтах папулярызацыі незалежных беларускіх выканаўцаў самі канцэрты маюць фармат unplugged, калі музыка спрабуе зацягнуць слухача ў свой свет толькі пад акампанемент гітары (ці іншага інструмента) у інтымнай атмасферы.

У пабе «Beer4You» ўжо гасцілі, сярод іншых, Антон Шаранкевіч з псеўданімам Бізон, Уладзімір Бернат, вакаліст гурта «Dzieciuki», ветэран музыкі Аляксандр Памідораў, артыст гурта «Рэч» Андрусь Такінданг, дзеяч, звязаны з тэатрам Васіля Калача і бацькоўскай фармацыі «Сырбатор» пры падтрымцы Кацярыны Ваданосавай. Разнастайнасць артыстаў, якія з’явіліся ў пабе, паказвае, наколькі шырокі спектр беларускай музычнай сцэны, як могуць узнікаць музычныя калабарацыі, артысты, якія, здаецца, не пасуюць адзін да аднаго, але насамрэч сваімі выступамі надаюць новую свежасць у такой маленькай прасторы як паб.

У чацвер, 16 лістапада, выступіў Яўген Барышнікаў. Вядомы на Беласточчыне гітарыст прадстаўляе, між іншым, сваю творчасць на фестывалі «Бардаўская восень». Як заявіў сам артыст у першых словах да шматлікай аўдыторыі, яму падабаюцца канцэрты, на якіх ён нічога не павінен публіцы, як і публіка яму нічога (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF