Ніва № 49 (3525), 3 снежня 2023 г.

Слуцкі збройны чын. Размова з Алесем Кіркевічам

Міхал ІВАНЮК

У апошнія дні лістапада гэтага года спаўняецца чарговая гадавіна выбуху Слуцкага чыну. Гэта ўжо 103-я гадавіна гэтага ўзброенага паўстання супраць акупацыйных войскаў Чырвонай Арміі і савецкай улады на беларускай зямлі. У рамках ушанавання гэтай падзеі беларуская апазіцыйная супольнасць у асобе Руху беларускіх нацыяналістаў і мясцовай харугвы Народнага руху разам з хабам «Новая зямля» падрыхтавалі двухдзённае святкаванне, якое прыпадае на чацвёртыя выходныя лістапада. Падчас суботняй часткі гэтага мерапрыемства адбудзецца лекцыя гродзенскага гісторыка Алеся Кіркевіча, супрацоўніка гістарычнага клуба «Beer&History».

Міхал Іванюк: — Не маглі б Вы ў некалькіх сказах растлумачыць абставіны, у якіх успыхнула Слуцкае паўстанне і якія наступствы гэта мела для Беларусі?

Алесь Кіркевіч: — Не зусім карэктна казаць пра «Слуцкае паўстанне» — гэта хутчэй савецкі наратыў. Бо паўстанне падымаюць супраць таго, хто кантралюе тэрыторыю (як было, напрыклад, у 1863-м годзе). Бальшавікі Случчыны не кантралявалі, ішла савецка-польская вайна, тут была нейтральная або «нічыя зямля». Такім чынам, калі ўвосень лавіна з Усходу дакацілася да Случчыны, тут ужо была і беларуская цывільная ўлада, і вайсковыя злучэнні. Таму лепш казаць пра Слуцкі збройны чын ці Слуцкі фронт БНР.

М. І.: — Чаго варты быў выбух узброенай барацьбы з акупантам, калі ведаць, што супраць усёй машыны савецкай дзяржавы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF