Ніва № 49 (3525), 3 снежня 2023 г.
Будьмо ў Меляшках!Уршуля ШУБЗДАНе толькі ўстановы культуры і оперныя залы, але таксама вясковая святліца. Менавіта ў святліцы ў Меляшках прайшоў канцэрт украінскага калектыву Будьмо! Музыкі-прафесіяналы далі канцэрт, а іхнія песні хутка пачала спяваць уся зала. Дух Кнышынскай пушчы гэта таксама дух Вялікага Княства Літоўскага. Святліца была напоўнена песняй, а песні — словамі розных дыялектаў і гаворак. Таму Будьмо! Капэла Будьмо складаецца з выдатных украінскіх музыкаў, вядомых польскаму гледачу з меншых, але і найважнейшых сцэн агульнапольскіх фестываляў. Склад калектыву — пяць прафесійных музыкаў, у тым ліку выпускнікоў Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя Пятра Чайкоўскага. Гарманіст, кларнетыст, цымбаліст, флейтыст і кантрабасіст, які прыехаў з самой Іспаніі проста на Падляшша. Меляшкі ўжо даўно не чулі такога мноства гукаў і гарных мужчын, на што звярнулі ўвагу ўдзельніцы канцэрта. — Спадабалася вельмі, але замала!— сказала пані з Меляшкоў у вельмі прыгожай ясёнцы. — Ясёнка? Так, яна доўгая была, але адрэзала да кален і сапраўды атрымалася крута. — Каб большэ, каб большэ! — калектыў двойчы здаваўся публічнасці і нягледзячы, што ўжо завяршалі выступ, удзельнікі не хацелі адпусціць музыкаў са сцэны. — Такія красівыя ўсе, харошыя — мы ўжо старыя, але добра паглядзець. Мы знаем усе песні, бо мы беларусы, а беларусы блізка Украіны. То што?! Мы ўсё панімаем. Пан Пётр — ураджэнец Меляшкоў, яшчэ гадзіну да (...) |