Ніва № 49 (3525), 3 снежня 2023 г.

Арцёмава яблыня

Жэня МАРТЫНЮК

Маляўнічы хутар на Падляшшы з яго цікавымі жыхарамі кожнай парою года заахвочваў праязджаючых сюдою турыстаў на некалькі хвілін спыніцца і палюбавацца хараством прыроды. Хаты сялян стаялі адна ад другой па сто і больш метраў, аднак гэта жыхарам не было ніякай перашкодай наведваць сябе, пры тым пагутарыць ці ў зімовы марозны вечар выпіць гарбату з мёдам або што-небудзь мацнейшае. Найдалей ад усіх хат стаяла пад бярозавым гаем старая хата Арцёма. Калісьці быў гэта малады беразняк, але з цягам многіх гадоў і гісторыі выраслі з яго вялікія шумлівыя дрэвы. Восенню людзі прыходзілі сюды за грыбамі. Праз лес вяла дарога да сенажацяў і палёў. Летам было тут шумна ад працы сельскагаспадарчых машын, рыку кароў і гаворкі людзей. У Арцёмаву хату ніхто не заходзіў, ды і сам яе ўладальнік жыў па-свойму. Калісьці гэта быў мужчына высокага росту, цяпер з пахіленай спінай, худы, з пасівелымі валасамі і доўгай таксама сівой барадою. Раз на два тыдні, падпіраючыся палкай, ён хадзіў у вясковую краму па пакупкі. Арцёму было пад дзевяноста гадоў і сваім выглядам у вачах малых дзяцей выклікаў страх. Што праўда, у асяроддзі ніхто не сказаў на мужчыну аніводнага дрэннага слова, але ўсе паміж сабою шапталі, што гэта дзівак і пэўна ў сабе скрывае нейкую жыццёвую таямніцу.

Аднойчы суседавы дзеці задумалі залезці ў Арцёмаў садок.

— Ведаеш што, Пеця, — сказаў Лукаш, адзін з братоў-блізнюкоў, — мы з братам прыдумалі, каб утраіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF