Ніва № 49 (3525), 3 снежня 2023 г.

Гістарычная акцыя ў Варшаве

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

26 лістапада ў сталіцы Польшчы адбылася бадай сама масавая акцыя ў гісторыі па ўшанаванні беларускіх слуцкіх паўстанцаў. Якраз на самы канец восені прыпадаюць угодкі гістарычнага збройнага чыну 1920 года, калі беларусы са зброяй у руках паўсталі супраць чужынскай бальшавіцкай улады. Дзень Герояў, які мы змушаны адзначаць не ў сталіцы Беларусі ў Мінску, а ў Варшаве, дзе сабралася некалькі соцень чалавек, паказаў, што гістарычная памяць жыве, а змаганне за вольнасць нашай краіны працягваецца і праз больш чым сто гадоў. У гістарычных датах няма выпадковасці і гады 1920-ы і 2020-ы — гэта надзвычай важныя пазнакі нашага беларускага лёсу.

Пра Слуцкае паўстанне найчасцей маўчыць афіцыйная гістарыяграфія Рэспублікі Беларусь з яе прыдворнымі абслугачамі і прамаскоўскай міфалагемай мінулага. А антыбеларускія прапагандысты, калі і згадваюць пра Слуцкі чын, ацэньваюць яго выключна чорнымі фарбамі. Значнасць Слуцкага паўстання была найперш у тым, што яно ўпершыню ў Беларусі выразна злучала сацыяльны чыннік з нацыянальным. Гэта быў той час, калі сацыяльныя памкненні заможнага сялянства супалі з нацыянальнай ідэяй. Тое, што фармавалася ў час паўстання Кастуся Каліноўскага, далейшай асветніцкай дзейнасці Францішка Багушэвіча, нашаніўскага перыяду, выспела як беларуская нацыянальная ідэя і людзі «выйшлі шчыльнымі радамі» на змаганне. Заможнае сялянства адчула, што такое ўсходні бальшавізм у сваёй сутнасці і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF