Ніва № 49 (3525), 3 снежня 2023 г.

Прэмія Ежы Гейдройца. Упершыню здабыла яе беларуска Падляшша Ганна Кандрацюк!

Міра ЛУКША

Ганна Кандрацюк у Гданьску: «Гэтая прэмія будуе беларускую літаратуру. Дапамагае нашаму развіццю, задае яго арыенціры. Яшчэ яна — сведчанне не проста творчай, але і грамадзянскай няскоранасці пісьменнікаў. Як бы ні было цяжка, большасць не занураецца ў нішто, а піша, піша, піша. І вось цяпер тут, у Гданьску, Гедройц лучыць нас, знаёміць, сябруе і нітуе».

Прэмія імя Ежы Гедройца існуе з 2011 года. У той час яе заснавальнікамі выступілі Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў. Яна прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка» за найлепшую кнігу, напісаную на беларускай мове, якая выдадзена (у папяровым або электронным варыянтах) у папярэднім годзе (адносна часу прысуджэння прэміі). Ежы Гедройц, у гонар якога была заснавана літаратурная прэмія, быў выдатным польскім і беларускім публіцыстам, палітыкам і заснавальнікам часопіса «Kultura». Е. Гейдройц — польскі публіцыст і палітык у сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседскіх зносін паміж Польшчай, Беларуссю, Літвой і Украінай.

Прэмію Гедройца за лепшую беларускую кнігу ўжо ў трэці раз уручаюць па за межамі Беларусі. Прэмія імя Ежы Гедройца мае неафіцыйны статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі. Яе лаўрэатамі ў розныя сезоны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF