Ніва № 48 (3524), 26 лістапада 2023 г.

У шырокі свет

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Прысніўся мне сон. Гэта цалкам нармальная з’ява — усім людзям сняцца сны; некаторыя з іх помняцца, некаторыя забываюцца. Вучоныя даследчыкі палічылі, што за 70 гадоў жыцця чалавек спіць каля 23 гадоў, з чаго сонныя «спектаклі» складаюць восем гадоў. Толькі цягам пятнаццаці гадоў сну чалавеку нічога не сніцца. А больш дзесяціны жыцця чалавек паглыбляецца ў сонныя відзежы. Гэта каласальная доля ўсяго жыцця; шкада адно, што шмат з такой творчасці празаічна забываецца...

А калі што сніцца і сон запамятаецца, то і ўзнікае спакуса растлумачыць яго значэнне — можа яно прарочае!? Гаданнем сноў займаліся людзі здавён-даўна. Калі толькі чалавек навучыўся пісаць — клінапісам ці іерогліфамі — стаў запісваць таксама тлумачэнні сноў. Старажытныя егіпцяне гадалі сонныя відзежы, старажытныя месапатамцы таксама. Калі фараонаваму падданаму прыснілася доўгая прычоска або адорылі яго белым хлебам, тады павінен ён быў спадзявацца нейкай радасці. Калі такому прыснілася, што забіў вала, тады мог спадзявацца перамогі над ворагамі. Калі ж, як у папулярнай польскай пагаворцы chłop śpi i, сніцца яму што, jemu rośnie, тады чакаў яго буйны прыбытак. Калі мужу прысніўся пажар ложка, значыць пакіне яго жонка. Калі прысніцца, што заглядае ў калодзеж, тады трапіць у турму. Калі месапатамец сцыць у раку, яго ўраджай будзе багаты, але калі ў калодзеж — тады ў яго ўсё прападзе. І гэтак далей...

Выдатны беларускі фалькларыст Яўген (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF