Ніва № 48 (3524), 26 лістапада 2023 г.

Надзея (працяг з «Нівы» № 47)

Віктар САЗОНАЎ

Ніякія ўгаворы Джэсікі не падзейнічалі на сяброўку. Зразумелым былі дзве рэчы. Першая, гэта што Сцівену ўсё сыдзе з рук як з гусі вада. А другая, што Асамі пастараецца забыцца і пра яго, і пра ўсё, што паміж імі адбылося.

Ноч за акном пакрысе стала саступаць свае пазіцыі ранку. Дзяўчаты ў пакоі плакалі па чарзе, супакойваючы адна другую. Урэшце іх эмоцыі паціху сталі астываць, і як ранішні падарунак прыйшла стомленасць. Яны заснулі ў тым жа пакоі, дзе і праплакалі ўсю ноч.

Першай здалася Асамі. Яна проста паклала галаву на падушку, бо не мела больш сілы яе трымаць, і вочы заплюшчыліся самі. Джэсіка асцярожна, каб не разбудзіць, накрыла яе і прылягла на канапу, дзе і сама аказалася ў абдымках Марфея.

Калі ранішняе сонейка зазірнула ў іх акенца, дзяўчаты ўжо спалі.

А праз дзень, Асамі прыйшла ва ўніверсітэт як нічога і не здарылася. Старалася быць натуральнай, размаўляла з аднакурсніцамі, жартавала з прыяцелямі. Адзін раз на сваіх плячах яна адчула позірк Сцівена. Але нават не адвярнулася праверыць, ці гэта быў ён. Усё скончана. У яго свая дарога, у яе свая.

А той трэцяй сустрэчы, дзе паводле ранейшых мрояў дзяўчыны Сцівен мусіў закахацца ў яе, праўдападобна ўжо не будзе ніколі.

Нічога не зробіш. Такое яно ёсць, дарослае жыццё.

Зрэшты, думкі пра Сцівена натуральным чынам замяніліся на іншыя, і таксама не на прыемныя. Ад маці са шпіталя сталі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF