Ніва № 48 (3524), 26 лістапада 2023 г.
Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (70). ПачуцціАндрэй СЦЕПАНЮКЧалавек збудаваны з цела і пачуццяў. Самы просты гэта падыход да таго, што знаходзіцца ўнутры кожнага з нас. Зразумела, без разважанняў на тэму душы, і таго, як кожны яе ўяўляе. На сёння нам гэта непатрэбна, хаця б таму, што за акном бушуе настальгічная восень і настрой, які ідзе з ёю, можа давесці да нечаканых высноў. Таму, толькі разважанні на тэму двух з чалавечых пачуццяў — кахання і нянавісці. Хтосьці скажа, што ў гадах аўтара, які толькі што пачаў ісці ў напрамку сёмай дзясяткі сваіх гадоў, разважанні аб першым з названых пачуццяў, гэта ўжо абраза, але хто ж свабоднаму чалавеку забароніць памарыць. Зрэшты, розным бывае тое ж каханне. Не заўсёды ў цэнтры яго знаходзіцца жанчына, ці мужчына, хаця здавалася б, што само паняцце, толькі і выключна з тымі персанажамі звязанае. А Айчына? Ну так, дык яна таксама жанчына, толькі крыху іншая і менш лагічная. І не кожны зразумее, чаму аб ёй трэба гаварыць, кахаць яе і верыць, што яна калісь будзе такой, аб якой марым. Дык ёсць на тым свеце месцы, дзе простыя паняцці не значаць так многа, як тут, дзе давялося жыць нам. Хто з пяром, хто з паходняй хто з посахам свет знайшоў, а я — з гострым нажом, о сівая мая, о боская, мая голая пад дажджом. А ты думала, а ты й думай так, што твой родны сын не зладзей, таму й носіць нож, бо рабіць мастак скрыпкі знатныя для (...) |