Ніва № 48 (3524), 26 лістапада 2023 г.

Крыніцы ў Беларусі

Міхал ІВАНЮК

Гістарычны клуб «Beer&History» пад кіраўніцтвам Алеся Кіркевіча і Дар’і Палынскай ужо стаў часткай культурнай прасторы Беласточчыны і Беластока і збірае вялікую групу прыхільнікаў і прыхільніц, якія хочуць адкрываць і размаўляць пра гісторыю Беларусі і Падляшша ці то ў нефармальнай абстаноўцы ў пабе, ці падчас аглядных прагулак. Гэтай восенню ў межах клуба ладзіцца не так шмат мерапрыемстваў з за адсутнасці грантаў, якіх арганізатары не атрымалі і мусяць функцыянаваць за кошт ахвяраванняў прыхільнікаў і дапамогі іншых беларускіх арганізацый. Як падкрэслілі самі арганізатары, яны не маюць намеру даць загінуць увасобленай імі ідэі і, магчыма, сустрэчы не будуць праходзіць з такой інтэнсіўнасцю, як у мінулым сезоне/годзе, але недахопу ў цікавых дакладах і лекцыях не будзе.

Панядзелкавы (13.11.) даклад, які праводзіў доктар Уладзімір Лобач, звязаны з Наваполацкам гісторык, а таксама этнограф і фалькларыст, адбываўся ў сядзібе беларускага хабу „Новая Зямля”, дзе клубу былі прадастаўлены памяшканні. Лекцыя прыцягнула вялікую колькасць гледачоў не толькі тых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі, але і людзей, якія цікавяцца фальклорам ці этнаграфіяй у шырокім разуменні, а таксама прыродазнаўчай медыцынай. Тэма цудадзейных крыніц не чужая для нашага краю, дзе ёсць такія мясціны, як крыніца на Святой Гары Грабарка, Крыначка — Дубіны, Пяценка — Тапаляны, крыніца ў Кнарыдах і адна з самых маладых у Градалях. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF