Ніва № 48 (3524), 26 лістапада 2023 г.
У дарозе да Агія Сафіі (5)Ганна КАНДРАЦЮКЯшчэ ў той Балгарыі, калі абарваўся з неба катастрафічны лівень, па галаве хадзілі думкі пра біблейскі патоп. Пакаральнай стыхіі не спыніш нават малітвай, не ўцячэш ад наканаванай вады. У такі момант разумееш, як гожа памерці з песняй і кілішкам ракіі (абавязкова папіваючы айранам). Праліў Басфор, як кажа легенда, з’явіўся ў выніку біблейскага патопу. Раней там быў басфор, то-бок даліна, па якой пераганялі жывёлу. У такой версіі свет здаваўся яшчэ больш суцэльным і бязмежным, без той здрадлівай вады, што раздзяліла Еўропу і Азію. Вада ў Басфоры не толькі салодка-салёная, яна здрадлівая і небяспечная. І адкрывае на прыгожасць, якой не прыдумаеш. Нездарма ўсе ўдзельнікі нашай экскурсіі хвалілі рэйс па праліве, а сваё захапленне выяўлялі такімі словамі: — Tо jest genialne! * * * Захапленне, вядома датычыла Стамбула, які з перспектывы праліву здаваўся быць сам для сябе ідэалам і залатым сном. Гэта прыкмецілі ўжо старажытныя. У запісках паломніка, які падарожнічаў праз Чорнае мора да Святое Зямлі, знаходзім такую агаворку: «У ніякім выпадку не набліжацца да берага, не спыняцца ў горадзе. Не псаваць уражання пабачаным!». Словы сярэднявечнага паломніка звышчасовыя. І не таму, што з вады больш відавочная веліч мегаполіса, які б’е па вачах экзатычнай арыентальнасцю і мадэрнасцю. І адначасова думаеш пра Венецыю, бо сам праліў явіцца табе вуліцай, якая вядзе да (...) |