Ніва № 48 (3524), 26 лістапада 2023 г.
Фальшывыя санкцыіУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧШмат пісана і гаворана пра эканамічныя санкцыі дэмакратычнага Захаду супраць таталітарных рэжымаў у розных кутках свету. Найноўшая гісторыя паказвае, што гэтыя нібыта меры стрымлівання дыктатараў насамрэч ёсць прафанацыяй і фікцыяй і прыводзяць найперш да дыскрымінацыі звычайных грамадзян і істотнага збяднення насельнікаў тых краін, дзе кіруе ўзурпатарскі рэжым. Найбольш яскравы прыклад тут — Куба, якую называлі ў Савецкім Cаюзе «востравам свабоды» — выспай такой поўнай свабоды ад дэмакратыі і народаўладдзя. Давайце прыпомнім, калі на гэтай Кубе адбылася так званая сацыялістычная рэвалюцыя — новая ўлада ўсталявалася там у пачатку 1959 года, калі на чале дзяржавы стаў Фідэль Кастра. Незабыўны Фідэль кіраваў гэтай дзяржавай да 2008 года, пражыў ажно 90 гадоў і пасля смерці гэтага правадыра справа яго жыве. Агулам больш 60 гадоў ЗША са сваімі саюзнікамі ўводзілі супраць Кубы разнастайныя санкцыі. А ў выніку таталітарны рэжым так і не змяніўся. Навідавоку і набліжаная ў часе гісторыя Венесуэлы, дзе санкцыі так званага цывілізаванага свету супраць тамтэйшага рэжыму прывялі да такога ж сама нулявога выніку — ужо і правіцель змяніўся, а сутнасць вярхоўнай улады застаецца непахіснай. Прыпомнім, што з 1998 года Венесуэлай кіраваў Уга Чавес, а пасля яго смерці ў 2013 годзе ўлада перайшла да яго вучня і пераемніка Нікаласа Мадуры. І вось яшчэ 10 гадоў санкцыі супраць гэтай дзяржавы дапамагаюць вызваліцца (...) |