Ніва № 48 (3524), 26 лістапада 2023 г.

Жыве гайнаўскі белліцэй!

Аляксей МАРОЗ

У ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы вучыцца каля 360 ліцэістаў. Ужо другі год запар у першыя класы былі прыняты па больш за сто вучняў. Вучоба беларускай мове, культуры, гісторыі і нашым традыцыям праходзіць ва ўсіх класах, а ў пашыранай формуле навучанне вядзецца ў двухмоўных класах, якія па адным адкрываюцца ў кожным навучальным годзе. Зараз самымі вялікімі з’яўляюцца ў школе двухмоўныя класы І «А» і ІІ «А», у якіх вядзецца дадатковае навучанне на беларускай мове па выбраных прадметах.

Спачатку рашэнне па захаванні абавязковага вывучэння беларускай мовы ў Гайнаўскім белліцэі прыняла Бацькоўская рада, а пасля падобную пазіцыю заняла Педагагічная рада школы.

Рада Гайнаўскага павета, як кантрольная адзінка для Стараства, адказнага за арганізаванне працы Гайнаўскага белліцэя, 9 кастрычніка гэтага года выдатай большасцю галасоў радных выказалася ў справе вывучэння беларускай мовы як мовы нацыянальнай меншасці ў ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі ў Гайнаўцы.

— Рада Гайнаўскага павета звяртаецца да Міністра адукацыі і навукі і Падляшскага куратара асветы з патрабаваннем як найхутчэйшага прыпынення дзеянняў, якіх мэта — вымусіць змену характару ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы шляхам адмены абавязку вывучаць беларускую мову ўсімі вучнямі школы і выступае з заклікам прытрымлівацца Міністрам адукацыі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF