Ніва № 47 (3523), 19 лістапада 2023 г.
Неаўніяцкі эпізодАляксандр ВЯРБІЦКІНейкі час таму была тут згадка пра сядлецкага біскупа Генрыка Пшаздзецкага, які, уступіўшы на кафедру ў 1918 годзе, адразу перавёў пакінутыя ў выніку бежанства праваслаўныя храмы пад свой амафор — у каталіцтва: «11 снежня 1918 года абнародаваў спецыяльны дэкрэт, у якім заклікаў ксяндзоў сваёй дыяцэзіі да неадкладнага пасвячэння ў каталіцкія касцёлы ўсіх праваслаўных цэркваў, якія царскія ўлады ў перыяд забораў стварылі ў ранейшых касцёлах, цэркваў, якія да ліквідацыі ўніяцкай Холмскай епархіі былі ўніяцкімі храмамі, цэркваў, якія ўзніклі на месцы каталіцкіх храмаў абодвух абрадаў або з будаўнічых матэрыялаў атрыманых у выніку іх зносу. Загадаў таксама неадкладнае адкрыццё ўсіх закрытых царскімі ўладамі каталіцкіх храмаў і капліц». З чаго ўзяўся такі запал біскупа Пшаздзецкага? Нарадзіўся ён у 1873 годзе ў Варшаве ў дваранскай сям’і. Ужо ў раннім дзяцінстве даведаўся ад бацькавых продкаў, што паходзілі з пад Белай-Падляшскай, пра супраціўленне ўніятаў, якія бараніліся перад прымусовым пераводам у праваслаўе. Успамінаў: «Дзіцячае, а пасля святарскае, сэрца было пастаянна знітавана з геройскімі вернікамі Касцёла — маімі землякамі. Таму і не дзіва, што калі пры ўваходзе ў храм у Янаве, пакуль пераступіў яго парог, стаў на калені і пацалаваў зямлю акропленую крывёю мучанікаў». З «Каталіцкай энцыклапедыі»: «У маі 1917 года на тэрыторыі царскай Расіі ўзнік каталіцкі Касцёл візантыйска-славянскага абраду, (...) |