Ніва № 47 (3523), 19 лістапада 2023 г.
Нагода — юбілей Міхася Шаховіча. І „Прамінананне”, і „Напевы”, і „Кліч”...Сяргей ЧЫГРЫННават не верыцца, што 20 лістапада беларускаму паэту, празаіку і журналісту Міхасю Шаховічу (1953-2000) споўнілася б толькі 70. А ўжо 23 гады, як яго няма сярод нас. У гэтыя дні дастаў з палічкі кнігі Міхася. Усіх, што ён напісаў і выдаў, у маёй хатняй бібліятэцы няма. Але пяць ягоных зборнічкаў маю. Сярод іх — і першы зборнік вершаў „Прамінанне”. Дарэчы, сёлета спаўняецца 45 гадоў з дня яго выхаду. Таму „Прамінанне” абмінуць немагчыма. Асабліва тое, якое знаходзіцца ў маёй бібліятэцы. На гэтым зборнічку застаўся аўтограф аўтара, адрасаваны Ларысе і Янку Геніюшам: „З вялікай радасцю і пашанай прыношу зборнік сваіх вершаў Ларысе і Янку Геніушу. Беласток, 4.04.1978. Міхась Шаховіч”. Цяпер патлумачу чаму кніга з аўтографам Міхася Шаховіча апынулася ў мяне... А справа была вось як. Пасля смерці Ларысы Геніюш у Зэльву завітала Валянціна Геніюш — жонка Юркі Геніюша, каб вырашыць пытанні з бібліятэкай Геніюшаў і з домам. Пытанні хутка вырашыць было няпроста, асабліва з бібліятэкай. Спадарыня Валянціна прасіла знаёмых і настаўнікаў, каб узялі сабе кнігі з бібліятэкі Геніюшаў, якія ім спатрэбяцца. Яна патэлефанавала і настаўніку Пятру Марціноўскаму з Дзярэчына, каб ён прыехаў і ўзяў на памяць якія-небудзь сабе кнігі. А настаўнік патэлефанаваў мне, і мы разам на яго матацыкле паехалі ў Зэльву. Нас чакала спадарыня Валянціна і дала дазвол на карыстанне (...) |