Ніва № 47 (3523), 19 лістапада 2023 г.
Спеўныя сем’іМарыя КУЖАЛЕЎСКАЯЧацвёрты агляд «Пявучыя сем’і» адбыўся 23 кастрычніка 2023 года ў сядзібе БГКТ, што па вуліцы Варшаўскай. Яшчэ далёка да агляду ў зале вельмі хутка прыбывала гледачоў. Калі старшыня БГКТ прывітаў удзельнікаў і гледачоў, зала была запоўненая да апошняга месца. Спадар Васіль Сегень выясніў, чаму змянілі форму, адышоўшы ад конкурсу, і цяпер гэта агляд сямейных калектываў роднай песні. Менавіта агляд прыцягвае больш удзельнікаў, якія проста на сцэне хочуць спяваць, а не спаборнічаць. Вельмі цешыць факт, што ў аглядзе ўдзельнічала многа дзяцей: дашкольнікаў і школьнікаў. Гэта дае надзею, што праект будзе існаваць і ў наступныя гады. Будзе каму спяваць і выступаць на сцэне. А беларуская песня займае вельмі важнае месца ў Беластоку. Каб яе паслухаць, прыходзяць не толькі беларусы. На гэты агляд прыйшлі сапраўды сем’і, былі мамы з маленькімі дзеткамі, некаторыя ў калясках, старэйшыя сядзелі ў бацькоў на каленях. Трэба ж было прыйсці, каб падбадзёрыць, падтрымаць на душы ўдзельніка, які ставіць свае першыя крокі на сцэне, у якога трэма. Мама супакойвае, штосьці тлумачыць. Адным з такіх дэбютантаў быў Мікалай Баравік. Міколкава мама гаварыла, што ён не ведае, выступіць ці не. І як кажа прымаўка: «і хочацца, і колецца». А ён спяваў са сваёй сястрой Нікай, якая была ўжо азнаёмлена са сцэнай і вяла сябе вельмі свабодна. Мама затое хвалявалася за ўсіх. Мікалаю дэбют атрымаўся ўдачны. Калі сышоў са (...) |