Ніва № 47 (3523), 19 лістапада 2023 г.

Абрад на сцэне ў 29 раз

Міра ЛУКША

У асеннія кароткія вечары ўсе дарогі вядуць на вуліцу Варшаўскую, 11 у Беластоку. Тут здаўна — Беларускае грамадска-культурнае таварыства. Можна сказаць — Беларускі клуб, бо такі калісьці дзейнічаў, дзе пазнаёмілася многа беларускіх пар. Добрае месца на знаёмства з беларускай культурай і адных з аднымі, а прывесці сюды можна і небеларускіх сяброў і суседзяў. Некаторыя скажуць, што тая традыцыйная культура, што працягвае БГКТ — крыху лапцюжная, старамодная, невысокага палёту. А што? Усе, хто прыкладваецца да яе каля сямідзесяці гадоў на Падляшшы — ратаваў яе і ратуе, працягвае-развівае, падмацоўвае нашу тоеснасць. І не толькі «старыя» ідуць сюды. Ідзе сюды і маладое, і наймалодшае пакаленне тутэйшых беларусаў. Спяваюць, дэкламуюць, ставяць сцэнкі і п’есы. Цэлымі сем’ямі. Цэлымі класамі, дамамі культуры, святліцамі. А гэта ўжо дзесяцігоддзі. Як абрад на сцэне, перад’юбілейны. 5 лістапада сабралася паўнюсенькая глядзельная зала сяброў, сямейнікаў, аматараў, суседзяў гледачоў. І распытвалі ўсе, калі будзе наступная сустрэча. Хто ўмеў, шукаў вестак ад Таварыства ў сацсестках, каму памог у гэтым і ўнук. І амаль у кожнага гледача ў руцэ сучасны мабільнік, які і здымак зробіць, і запіша песню ці файныя жарты. А на сцэне проста кіпела ад колераў, мелодый, традыцыйнага рукадзелля, а пасля рушыліся і малыя, і старэйшыя ў таны. І ўбачылі таксама сваіх зорак — вось на сцэне можна было ўбачыць — урэшце! — у ролі вядомую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF