Ніва № 47 (3523), 19 лістапада 2023 г.

Знаходка ў Багаслоўскай царкве ў Новаберазове

Аляксей МАРОЗ

У Палацы Браніцкіх у Беластоку 11 кастрычніка працаўнікі Інстытута мастацтва Польскай акадэміі навук, між іншым, у прысутнасці настаяцеля Увазнесенскага прыхода ў Новаберазове протаіерэя Яна Казімірука, паказалі стэнды-фатаграфіі з фрагментамі старыннага іканастаса, знойдзенага вясной гэтага года на гарышчы царквы св. Яна Багаслова ў тым жа Новаберазове, збудаванай у 1771 годзе. Паводле навукоўцаў знойдзены іканастас быў выкананы ў ХVІІ стагоддзі і знаходзіўся ў збудаванай на месцы, дзе зараз знаходзіцца Увазнесенская мураваная царква, першай драўлянай царкве заснаванага ў 1617 годзе Новаберазоўскага прыхода. Многа фрагментаў гэтага іканастаса захавалася да нашага часу і быў ён абвешчаны адным з некалькіх самых старынных захаваных уніяцкіх іканастасаў з тэрыторыі сённяшняй Беларусі, Польшчы і Літвы. Можа ў гэтым плане ён і самы старынны, але гэта мусяць пацвердзіць яшчэ грунтоўныя даследаванні. З-за гэтага даўні іканастас і царква св. Яна Багаслова ў Новаберазове, наўскос ад якой я жыў у дзяцінстве і юнацтве і ў якой ахвотна маліўся, сталі вядомымі на ўсю Еўропу.

Два дні раней, 9 кастрычніка, у час прыхадскога свята Яна Багаслова ў Новаберазове на прыцаркоўным цвінтары адбылося асвячэнне новага каменнага помніка на магілах шматгадовага настаяцеля Новаберазоўскага прыхода мітрафорнага протаіерэя Юліяна Клачкоўскага і матушкі Анны. Мяркуецца, што гэта айцец Юліян Клачкоўскі прыхаваў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF