Ніва № 47 (3523), 19 лістапада 2023 г.
У дарозе да Агія Сафіі (4)Ганна КАНДРАЦЮКУ мяне алергія на арганізаваныя экскурсіі паводле плана. Яшчэ не даехаўшы ў Стамбул, мы пераселі ў турэцкі аўтобус з турэцкім шафёрам. Усё гэта здзіўляла, бо наш балгарскі шафёр Алі акуратна ведаў турэцкую мову і горад. Тут жа прызначылі і турэцкага гіда, хаця ў нас была сімпатычная, інтэлігентная экскурсаводка Зося. Тады нават здалося: што дзве галавы, то не адна! Але справа пайшла не туды, дзе былі спадзяванні. Той турэцкі «дадатак», хоць сімпатычны сам па сабе, цэлы дзень не адазваўся словам. Ён яшчэ безупынна губляўся або плёўся ў хвасце з застылай грымасай на твары, быццам адбываў якую пакуту. І нават, калі яму дзякавалі і ўручылі ў рукі кучу турэцкіх грошай «за цэлы працоўны дзень», ён не згубіў сваёй славутай грымасы. — Аднойчы я панаракала, што ўжо стамілася, — смехам-жартам успомніла Зося, — а ён адказаў, што гэта ўсё разумее, што ён таксама стомлены, што яму таксама цяжка, бо папярэдняй ночы баляваў амаль да рання... Магчыма гэта быў спосаб, каб энергетычна параўняцца з экскурсіяй, якая, едучы ўсю ноч, не даспала ў аўтобусе і выстойвала на марудных пагранзаставах. Але хопіць таго наракання! * * * Пасля турэцкага сняданку ў нас быў свабодны час. Ды, не азіраючыся на апошніх, якія зажэрта фатаграфавалі вулічных катоў, мы з дачкой пашыбавалі ў квартал Балат. Месца называюць яшчэ кварталам каляровых дамоў, бо сапраўды будынкі і нават сходы тут (...) |