Ніва № 47 (3523), 19 лістапада 2023 г.
Маральная мігрэньМіраслаў ГРЫКАДабро і зло гэта высокадухоўны кактэйль, які мы п’ём кожны дзень. Калі не на сняданак, то абавязкова на вячэру. Да вячэры ўсе звычайна п’яныя. Ну, можа, акрамя невінаватых дзяцей, хоць і гэта спрэчна. Ці зводзіць на нішто няведанне ганебнага ўчынку яго дрэнныя наступствы? Калі так, дык ці трэба ў такім выпадку апраўдваць і сталага чалавека? Сапраўды, жыццё не простае. Усе пакутуюць ад маральнай мігрэні. Таму што мы сказалі адно слова зашмат, што нешта прапусцілі, што паленаваліся разважаць, ці не нашкодзяць камусьці нашы дзеянні. Гэтая дробная саранча ў сваёй дыялектычнай колькасці наносіць найбольшую шкоду. З іншага боку, немагчыма прымусіць наш розум пастаянна сачыць за сабой. Гэта вельмі энергаёмістая функцыя мозгу. Нават калі мы ўвесь дзень тупа глядзім у столь, гэта спажывае 1/5 энергіі, якую мы атрымліваем з ежай. Мозг увесь час актыўны, хаця Бог ведае, што ён насамрэч робіць. Ён не спіць, калі мы спім. Ён працуе, калі наша свядомасць ляніва блукае ў краіне сноў. Ён і ў сне ставіць перад намі нейкую бясформенную думку, аб якую мы спатыкаемся. Нядрэнна было б спыніцца і задумацца, можа быць, крыніца гэтага — маральны бадун. Што мы зрабілі правільна, а што дрэнна? Але мы эканомім сваю энергію на іншыя рэчы. Што апрануць на працу. Як паводзіць сябе з сябрам, які ўчора адмовіўся даць нам кароткатэрміновую пазыку... Ніколі не ведаем, што можа збіць нас з панталыку, то-бок ад дабрабыту. З панталыку мяне збіла (...) |