Ніва № 47 (3523), 19 лістапада 2023 г.
Памяць з надзеяй на справядлівасцьУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ12 лістапада ў многіх гарадах Еўропы прайшлі акцыі салідарнасці з Беларуссю. Выказваліся вядомыя палітыкі і дзеячы з розных краін, рабіліся заявы падтрымкі. Дата гэтая прымеркаваная да гадавіны з дня забойства ў Мінску Рамана Бандарэнкі — маладога чалавека, які не вытрымаў несправядлівасці і выйшаў са сваёй кватэры, пабачыўшы, як невядомыя здзіраюць бел-чырвона-белыя стужачкі на імправізаваным народным дваровым мемарыяле «Плошча перамен». Выйшаў проста паразмаўляць, за што быў жорстка збіты, схоплены, а потым прывезены з цяжкімі траўмамі галавы ў шпіталь, дзе і памёр. Лекары ўжо не змаглі яго ўратаваць. Праз нейкі час Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу па факце ненаўмыснага забойства, але хуценька яе прыпыніла з за нібыта немагчымасці знайсці нават падазраваных. У Беластоку таксама ў гэты дзень прайшла акцыя памяці, якая сабрала каля ста чалавек беларускай дыяспары. Якраз напярэдадні адзін мой калега выказваў сумневы, што на такія акцыі стала прыходзіць усё менш людзей. Але на гэты раз людзі, нягледзячы на вільготнае надвор’е, у значнай колькасці прыйшлі да будынка Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь, які даўно ўжо стаў чужым. Стаў варожым для ўсіх тых, хто хоча звацца беларусам і грамадзянінам, а не проста падданым прыгонным дзяржавы, якая выгнала іх з радзімы, пазбавіла магчымасці бачыць жывых блізкіх і сваякоў, а таксама ў памінальныя дні прыйсці да (...) |