Ніва № 47 (3523), 19 лістапада 2023 г.
Выбіралі мы «сваіх» прадстаўнікоў у парламентЮрка ЛЯШЧЫНСКІГэта мелі быць найважнейшыя з 1989 года выбары ў Польшчы. Мелі быць і па сутнасці такімі і былі. Гледзячы на яўку (74,38%) у маштабе краіны, крыху меншую ў Падляшскім ваяводстве (70,30%) людзі, грамадзяне Польшчы, з адказнасцю паставіліся да выбараў. Для нашага беларуска-праваслаўнага асяроддзя апошнія парламенцкія выбары не вельмі ўдалыя. Форум меншасцей Падляшша і беларускія арганізацыі далі падтрымку Аляксандру Васылюку, які балатаваўся ў Сейм Рэчы Паспалітай са спіска Трэцяй дарогі (Галоўня-2050 і сялянская партыя ПСЛ) ды Мацею Жыўну (не беларус) у Сенат, які балатаваўся з гэтак званага Сенацкага альянса (не ПіСаўскія кандыдаты разам). Мацей Жыўна перамог у Беластоцкай акрузе (адна з трох акруг у Падляшскім ваяводстве на выбарах у Сенат, у Сейм цэлае ваяводства было адной акругай) і стаў сенатарам. На выбарах у Сенат абавязвала большасная сістэма, у Сейм — прапарцыянальная. Аляксандру Васылюку не хапіла ўсяго 234 галасоў. Набраў ён 3249 галасоў. У гэтым месцы хачу не пагадзіцца з публіцысткай «Праваслаўнага Пшэглёнду» Аннай Радзюкевіч, якая піша, што «нікога з кандыдатаў не падтрымала ніводная з многіх беларускіх арганізацый на Падляшшы». Падтрымалі. Аляксандра Васылюка і Мацея Жыўну. Ну, можа без феерверкаў, але падтрымалі. Аднак у Сейм балатаваліся і іншыя кандыдаты з беларуска-праваслаўнага асяроддзя на розных агульнапольскіх (...) |