Ніва № 46 (3522), 12 лістапада 2023 г.

Для выгады пасажыра

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Паступова ладзіцца ў Беластоку пасажырскі інтэрмадальны хаб. Крыху тлумачэнняў: інтэрмадальны — шматмодусны, значыць злучаючы розныя метады — модусы — дзеяння. Хаб — гэта таксама злучэнне розных аб’ектаў у цэласна мэтанапраўлены механізм. Вось названы беластоцкі хаб, гэта не што іншае, як ладжанне такога пасажырскага цэнтра, дзе падарожнічаючы чалавек можа лёгка перайсці з аднаго транспартнага сродку ў іншы дзеля выгаднага пераезду ў намечанае ім месца. Напрыклад, з Барысаўкі ў Лондан спачатку падарожны, калі не хоча ехаць на легкавушцы ў Беласток ці ў Варшаву, або нават непасрэдна ў Лондан, дабіраецца ў Галякову Шыю на аўтобус, адтуль на аўтобусны вакзал у Беластоку, які з’яўляецца элементам згаданага хаба — перасадачнага цэнтра. Тут перасядаецца на іншы аўтобус або цягнік у Варшаву. Аўтобусам ці чыгункай у сталіцы пераязджае на аэрадром — Акэнце, Модлін ці Радам, там грузіцца ў самалёт, шпарыць у Вялікабрытанію, а там іншымі сродкамі пасажырскага транспарту ў лонданскае Сіці...

Цяпер свет стаў, што рукою падаць. Калісь, мабыць, думка пра ваяж з Барысаўкі ў Лондан магла разглядацца як нейкая недарэчнасць. З Барысаўкі можна было шпарыць адно ў Ласінку ў царкву, у Гайнаўку на рынак ці ў Рэпіскі або Ахрымы за нейкай прыватнай справай. Аднак зараз нашы людзі вырваліся ў шырокі свет і, для прыкладу, у такі Лондан цяпер з любой нашай вёскі што шапкай кінуць. Дзеля транспартнай выгады і ствараюцца вось (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF