Ніва № 46 (3522), 12 лістапада 2023 г.

Мастацтва ў артрэзідэнцыі «Махнартэ»

Аляксей МАРОЗ

У арт-рэзідэнцыі Фонду «Махнартэ» ў Махнатым жывуць і працуюць маладыя мастакі з Беларусі і іншыя творцы беларускай культуры, якія жывуць у эміграцыі. Рэалізуюць яны мастацкія праекты і прэзентуюць вынікі праектаў рэалізаваных маладымі беларусамі ў іншых месцах. Фонд «Махнартэ» заснаваў мастацтвазнаўца і прадпрымальнік Валянцін Сельвясюк, які сядзібу фонду адкрыў на панадворку па-суседску бацькаўскага дома, у існуючых і перавезеных старых традыцыйных будынках.

— Беларускае мастацтва апынулася ў вельмі дзіўных для сённяшняга свету абставінах. Многія мастакі з Беларусі вымушаны былі пакінуць сваю краіну. Таму цяпер беларускае сучаснае мастацтва апынулася за мяжой. Мастакі ў Беларусі функцыянуюць так, што праз нейкія каналы яны перапраўляюць сваё мастацтва за мяжу. Беларускія мастакі жывуць у Польшчы, Нямеччыне або Францыі. Склалася такая вельмі дзіўная сітуацыя ў сучасным свеце, у Еўропе. Мы тут ладзім розныя праекты ў супрацы з маладымі людзьмі, якія выехалі з Беларусі і арганізуем тое, што нам прапануюць, — сказаў Валянцін Сельвясюк, старшыня Фонду «Махнартэ», які запрашае на рэзідэнцыю мастакоў у эміграцыі, лекцыі і выставы ў вёсцы Махнатае, дзе яшчэ захоўваюцца беларуская культура і мясцовыя традыцыі. Нядаўна даследчыцкі куратарскі праект рэалізавалі тут чатыры маладыя мастачкі. Тры з іх спалучае, між іншым, тое, што былі вымушаны выехаць з Беларусі і жывуць у эміграцыі. Вольга арганізуе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF