Ніва № 46 (3522), 12 лістапада 2023 г.

У дарозе да Агія Сафіі (3)

Ганна КАНДРАЦЮК

Падымацца на Вежу Галяці — не, гэта немагчыма для галоднага паляка. Думкі і цела ўжо апанавала перспектыва наступнага атракцыёна, ды не абы-якога атракцыёна. Нас чакаў традыцыйны турэцкі сняданак. У цане экскурсіі, дык як задарма.

Дарога ў кавярню, хоць вяла пад гару крутымі вулачкамі, зляцела як адзін міг. З вачэй зніклі ўжо тыя смеццявозы і прыбіральшчыкі, якія яшчэ гадзіну раней панавалі над горадам. На іх месца з’явіліся іншыя, ды разам з імі абудзіўся дзелавіты настрой месца. Усё гэта здзіўляла. Мы прыехалі ў пятніцу — святы дзень мусульман, а тут гандаль і рух як у мурашніку, пры тым асаблівым мурашніку, бо здамінаваным брыдкім полам.

Ну, не да канца ўжо так і брыдкім. У жэстах турэцкіх мужчын не прыкмеціш той кацінай ляноты. І неверагодна яны ветлівыя да чужых жанчын, і асабліва да мацерак, у якіх прыгожыя дочкі!

Пакуль мы дайшлі на месца, незнаёмыя мужыкі двойчы павіншавалі мяне з гэтай акалічнасці.

* * *

— Я ўжо не магу глядзець на іх пудраныя цукеркі і халвы, — наш знаёмы па аўтобусе Лешак як мог гасіў энтузіязм для турэцкіх смакоццяў, ды асабліва тых салодкіх, якія не падыходзяць крутому мужыку.

— А «Айран» любіш?

— Мова! Абажаю.

Праўда «Айран» для нашага субяседніка смакуе толькі па-балгарску. Значыць, тады, калі ім запіваеш самагонку-ракію. Пасля такой кампазіцыі не пухне галава. Але ж ён, той «Айран», чыстае, турэцкае вынаходства. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF