Ніва № 46 (3522), 12 лістапада 2023 г.

Вайна і прапаганда

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Беласток і Гродна зараз падзяляе ўсяго нейкіх 60 кіламетраў. З іншага боку падзяляе дзве гадзіны недарэчнай розніцы ў часе. А ўвогуле ўражанне, што сто гадоў гістарычнай розніцы. Не, па вуліцах горада над Нёманам не гуляюць мядзведзі, і электрыфікацыя там ёсць, і сучасныя дарогі, і ўсе знешнія прыкметы архітэктуры еўрапейскага стылю і цывілізацыі, і чысціня вуліц, і шмат яшчэ прывабнага. Але перыядычна на гэтыя чыстыя вуліцы і цэнтральныя плошчы, нібы ў нейкім галівудскім фільме жахаў, толькі не ноччу, а сярод белага дня, вылазяць ваўкалакі даўняга сацыялістычнага мінулага. Яны цягнуць вянкі і кветкі да розных «вечных агнёў», да леніных-дзяржынскіх і як савецкія вампіры імкнуцца пакусаць, заразіць сваёй прапагандай як мага больш людзей. Іхныя скокі на касцях Другой сусветнай вайны набываюць усё большую агрэсіўнасць, а мілітарызацыя распаўсюджваецца на ўсе дзяржаўныя ўстановы, школы і нават дзіцячыя садкі. Распаўсюджваецца савецкая сімволіка з яе чырвонымі зоркамі і сцягамі, сярпамі-малаткамі, ваеннымі машынамі-палутаркамі, сталінскімі лозунгамі. Ладзяцца цэлыя тэатралізаваныя прадстаўленні ў стылі стагадовай даўніны, а чыноўнікі і прапагандысты бесперапынна далдоняць пра тое, што гэта савецкая ўлада, якая прыйшла з усходу, вызваліла беларусаў, дала ім няўдзячным і зямлю, і волю, і шчасце на цэлае стагоддзе. Наступным такім шабашам стала святкаванне чарговых угодкаў бальшавіцкага перавароту ў Расіі — так (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF