Ніва № 46 (3522), 12 лістапада 2023 г.

«Прадмова» ў Беластоку — інтэлектуальная кніга

Міра ЛУКША

«Прадмова» — галоўная падзея ў культурным жыцці беларусаў на бягучы момант. — Маштабны фэст, скіраваны на дыскусіі, прэзентацыі, продаж беларускай кнігі.

Дырэктар фестывалю Павел Баркоўскі: — Нават у такі цяжкі час, калі ў Беларусі ідзе вайна з народам, а ва Украіне — жорсткая вайна з Расіяй, беларусам патрэбныя інтэлектуальныя сустрэчы. Мы бачым, што беларусы за мяжой маюць цікавасць да беларускага, цікавяцца беларускімі імпрэзамі, кніжкамі. І гэта дае надзею, што беларусы сёння не проста «расчыняюцца» ў беларускіх асяроддзях, але захоўваюць сябе культурна, ахоўваюць сваю ідэнтычнасць.

Упершыню Фестываль беларускай інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» адбыўся ў 2018 годзе.

«Прадмова» — чарговы раз у эміграцыі. Тэма фестывалю — пошукі будучыні і актуальныя выклікі для беларускай культуры, у тым ліку пытанне беларускай кнігі, якая ў апошні цяжкі час выдаецца перш за ўсё па за межамі Рэспублікі Беларусь.

Усім тым, хто фізічна не мог быць у гарадах, дзе праводзіўся фэст, рэкамендавана было наведаць анлайн пляцоўку «Прадмовы». Павел Баркоўскі лічыць, што неабходна зрабіць усё магчымае для захавання сувязі з дыяспарамі, а асабліва з далёкімі, бо там беларусам больш складана існаваць з за вялікай адлегласці ад астатніх дыяспар. «Мы найперш чакаем, што прыйдуць беларусы, якія жывуць у гэтых дыяспарах, вялікіх дыяспарах, якія ўтварыліся пасля 2020-га года ў суседніх краінах. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF