Ніва № 45 (3521), 5 лістапада 2023 г.

Як апраналіся

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Навукоўцы з Інстытута мастацтва Польскай акадэміі навук адкрылі ў Новым Беразове ў царкве Іаана Багаслова іканастас з XVII стагоддзя. У верхнім радзе прарокаў ёсць абраз прарока Іераміі, а ў яго ніжнім куточку маем прамавугольны абразок з іншым сюжэтам: там кленчыць пара сялян. Гэта дазваляе праліць крыху святла на побыт мясцовых жыхароў каля трохсот гадоў таму.

Абое сяляне — жанчына і мужчына — апрануты ў прынцыпе аднолькава — у шэрыя світкі. Світка ў эпоху, калі пісаўся абраз, была бадай асноўнай сялянскай адзежай. З інтэрнэту: «Верхняе адзенне мужчын і жанчын фактычна не адрознівалася. Верхнюю вопратку (світкі, буркі, сярмягі, бурносы) шылі з валенага нефарбаванага сукна, а таксама з аўчыны (кажухі). На поўначы Беларусі насілі світкі прамога халатападобнага крою, у цэнтральных раёнах — світкі, завужаныя ў таліі, на Палессі — світкі «з вусамі» — вялікімі клінамі, ушытымі па баках ад таліі і ўпрыгожанымі каляровым шнурам. Сярмяга ў адрозненне ад святочнай світкі была штодзённай рабочай вопраткай, шылася з грубага нефарбаванага сукна. Бурнос — верхняе жаночае святочнае адзенне, якое апраналі замест світкі ці кажуха. Шылі бурнос з шэрага ці белага валенага сукна. Аднабортны, доўгі бурнос зашпільваўся на гузікі, меў адкладны каўнер, дзве бакавыя кішэні. Кажух — адзенне, якое шылі з аўчын жоўта-карычневага ці белага колераў. Тыпы кажухоў адпавядалі па этнаграфічным раянаванні тыпам світкі».

І з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF