Ніва № 45 (3521), 5 лістапада 2023 г.
Месца Моцы ля Белавежы — былыя ўніяцкія могілкі?Вольга СЯМАШКАТое, што з намі побач, заўсёды губляе сваё хараство і каштоўнасць, пакуль чалавек не адыдзе ад гэтага, як мага далей. Але, пэўна ўсе жыхары Падляшша, ведаюць і цэняць тое, што ім пашанцавала жыць побач з Белавежскай пушчай — вядомай ва ўсім свеце, як апошні захаваны фрагмент першабытных нізінных лясоў у Цэнтральнай Еўропе. Сёння на тэрыторыі плошчай каля 1500 кв. км, размешчанай на мяжы Польшчы і Беларусі, знаходзяцца два нацыянальныя паркі і некалькі ахоўных законам запаведнікаў. Шматлікія турысты з задавальненнем наведваюць пушчанскія прыродныя каштоўнасці, але мала хто здагадваецца, што абапал пушчанскіх дарог месціцца россып воку недасяжных унікальных археалагічных помнікаў. Самыя старажытныя сляды прысутнасці чалавека ў пушчы паходзяць з перыяду мезаліту: гэта значыць з часу паміж 8 і 4 тысячамі гадоў да нашай эры. Паказальна, што формула «Белавежская пушча — толькі лес» — стэрэатып, які доўга трымаўся да апошніх часоў і ў навуковым асяродку, але быў паспяхова аправергнуты на пачатку ХХ стагоддзя. Дзякуючы шматвяковай ахове гэтага ляснога комплексу як каралеўскай пушчы (XV-XVIII стст.), а пасля і царскай пушчы (XIX ст.), ён ніколі не вырубаўся і не знішчаўся ў вялікіх памерах, а значыцца адсутнічаў істотны ўплыў на захаваныя да нашага часу курганы, каменныя збудаванні і пляскатыя гарадзішчы. Для параўнання, больш апрацаваная ворывам тэрыторыя Бельскай раўніны (...) |