Ніва № 45 (3521), 5 лістапада 2023 г.

Мастацтвазнаўцу са Студзянак — 100 гадоў

Сяргей ЧЫГРЫН

З тэатральным крытыкам, педагогам, кандыдатам мастацтвазнаўства і даследчыкам беларускага тэатра Арсенем Лабовічам (1923-2015), якому 28 верасня споўнілася б сто гадоў з дня нараджэння, я пазнаёміўся ў 1990-х гадах у Гомелі на адным з мерапрыемстваў, прысвечаных беларускаму тэатральнаму мастацтву. Цэлы тыдзень мы былі ў Гомелі, глядзелі спектаклі, разважалі пра сённяшні тэатр у Беларусі, выказвалі свае суб’ектыўныя думкі пра спектаклі, пра стан сучаснага тэатральнага мастацтва. Арсень Лабовіч тады казаў, што традыцыйная, рэалістычная драматургія нібы адышла ў мінулае, а новая не з’явілася. „Асобныя творы як бы з’яўляюцца, але яны другасныя, у іх не хапае арыгінальнасці і навізны, не кажучы ўжо пра нацыянальны каларыт і сутнасць. Галоўны напрамак разлічаны на эпатаж публікі, а не на пранікненне ў сэнс, псіхалогію сучаснага чалавека з яго турботамі, канфліктамі і роздумам, — разважаў Арсень Лабовіч. — Турбуе страта народных каранёў у мастацтве, не столькі ў літаральным сэнсе, колькі ў іх трансфармацыі на сучаснасць, на пераасэнсаванне мастацкіх каштоўнасцей. А радуе тое, што з’яўленне і развіццё інтэлектуальнага патэнцыялу сярод моладзі ў розных галінах грамадскага жыцця нясе прадчуванне надзеі”.

А я Арсеню Аляксандравічу распавёў, што дзесьці ў 70-х гадах мінулага стагоддзя, калі быў яшчэ школьнікам, трапіла аднойчы мне ў рукі невялікая кніжачка, вокладка якой была напалову чырвонай, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF