Ніва № 45 (3521), 5 лістапада 2023 г.
Мастацтва ў арт-рэзідэнцыі «Махнартэ»Аляксей МАРОЗУ арт-рэзідэнцыі Фонду «Махнартэ» ў Махнатым жывуць і працуюць маладыя мастакі з Беларусі і іншыя творцы беларускай культуры, якія жывуць у эміграцыі. Рэалізуюць яны мастацкія праекты і прэзентуюць вынікі праектаў рэалізаваных маладымі беларусамі ў іншых месцах. Фонд «Махнартэ» заснаваў мастацтвазнаўца і прадпрымальнік Валянцін Сельвясюк, які сядзібу фонду адкрыў на панадворку па-суседску бацькаўскага дома, у існуючых і перавезеных старых традыцыйных будынках. — Тут у «Махнартэ» класнае месца для працы мастакоў, для творчай працы. Мы ўдзячны Валянціну, што можам тут займацца. Тут можам свабодна працаваць і адпачываць. Няма такога гарадскога снабізму. Мы можам тут прадоўжыць сваю пабыўку або вярнуцца пазней. Тут класнае і важнае месца таксама для мясцовага насельніцтва. Зацікаўленыя мастацтвам вяскоўцы могуць сюды зайсці, паразмаўляць з мастаком і такім чынам будуецца дыялог з мясцовым насельніцтвам, — сказала маладая беларуска Вольга, якая ў арт-рэзідэнцыю «Махнартэ» для рэалізацыі праекта прыбыла ажно са сталіцы Грузіі Тбілісі. Выехаўшы з Беларусі, раней жыла яна ў Кракаве і ў час рэалізацыі іншага праекта пазнаёмілася з Марыяй і Кацярынай, якія пераехалі жыць у Познань і з Ірынай, якая надалей застаецца на радзіме. Рашылі тады супольна рэалізаваць чарговы праект, але ўжо ў Махнатым. — Тут няма ніякай цэнзуры. Можам рэалізаваць праект і выяўляць свае думкі свабодна. Мы рады, што (...) |