Ніва № 45 (3521), 5 лістапада 2023 г.
28-ая «Бардаўская восень»Уршуля ШУБЗДАСёлетняя «Бардаўская восень», якая прайшла з 27 па 29 кастрычніка, была прысвечана Надзеі Артымовіч, якая памерла 3 кастрычніка. Як падкрэслівалі запрошаныя госці, менавіта бельская паэтэса была неад’емнай часткай настальгічнага фестывалю, ладжанага ўжо 28-ы раз запар. «Барды» адбыліся і сёлета і, як заўсёды, пачаліся з Бельска-Падляшскага, а месцы ў зале Бельскага дома культуры былі амаль усе заняты. Сярод публікі былі энтузіясты бардаўскага паэтычнага слова, а сярод іх — моладзь бельскага і гайнаўскага ліцэяў. — Верым, што Надзея Артымовіч разам з Міхалам Анемпадыставым — сябрам фестывалю, разам дзесьці там на небе нас слухаюць, — сказаў арганізатар фестывалю Зміцер Косцін. — Надзея — нязменна з папяросай, кілішкам віна, пэўна цешыцца, што мы ідзём наперад, што праходзяць чарговыя, 28-ыя «Барды», якія пачаліся дзякуючы Звязу беларускай моладзі, Цэнтра «Шчыты», і якія варта працягваць. Варта таксама ўспомніць тых, якіх сёлета не было, а якія стваралі незабыўныя выпускі фестывалю. У Звязе беларускай моладзі, бо менавіта гэтая арганізацыя пачала ладзіць восеньскія беларускія канцэрты на Падляшшы, было вельмі многа заангажаваных людзей, якія паўплывалі на характар усіх мінулых і кожнай паасобнай «Бардаўскай восені». Варта тут пералічыць Багдана Сіманенку, Марка Заброцкага, Міхася Сцепанюка і Міхала Троца, якія свайго часу былі таксама старшынямі ЗБМ, Іаанну Стэльмашук-Троц, Лукаша Плеву ці Ксенію (...) |