Ніва № 45 (3521), 5 лістапада 2023 г.
Вяртанне Пана?Міраслаў ГРЫКАПалітыкі ўвогуле прыстойныя людзі, хоць і сярод іх ёсць нягоднікі. Не разумею, як так атрымліваецца, што многія з першых, часта пасля некалькіх тыдняў палітыканства, скочваюцца са слізкай сцежкі і становяцца падобнымі да другіх. Я магу толькі выказаць здагадку, што або палітычнае асяроддзе вельмі таксічнае і лёгка атручвае розумы людзей, або некаторыя розумы занадта ўспрымальныя да ўплыву яго міязмаў. Справа ў тым, што гэта адбываецца, і з дзесяцігоддзя ў дзесяцігоддзе становіцца ўсё больш кепска. Яшчэ некалькі гадоў таму немагчыма было ўявіць, што кіруючая партыя, якая не можа атрымаць большасці галасоў у Сейме наступнага тэрміну, замест таго, каб прызнаць сваю паразу на выбарах і далучыцца да парламенцкай апазіцыі, наадварот, арганізуе кампанію кандыдатаў у дэпутаты ад іншых партый, спакушаючы іх палітычнымі прынадамі, выгаднымі пасадамі для членаў сям’і або груба шантажуючы больш-менш падрыхтаванымі доказамі іх мінулых злачынстваў. Магчыма, няшмат, але знойдзецца сярод іх некалькі, хто не зможа справіцца з такім ціскам. Кожная чалавечая муха будзе прагнуць салодкіх абяцанняў. Пытанне толькі ў тым: муха гэта ці чарвяк? У любым выпадку атмасфера палітычнай карупцыі згусне ў амаральную кашу. Палітычныя рэйды адбываліся ўжо падчас паўнамоцтваў скліканага Сейма. Аднак тады гэта было закуліснае паляванне. Сёння яны нахабна публічныя. Самаапаганенне парламентарызму самімі дэпутатамі, большасць з якіх прадстаўляюць папярэднюю (...) |