Ніва № 45 (3521), 5 лістапада 2023 г.
Наш АрмагедонУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧУ сучасным разуменні біблейскае слова «Армагедон» са старажытнагрэцкай мовы мае не адно, а некалькі, хоць і блізкіх значэнняў. Найперш гэта згаданае ў «Апакаліпсісе» месца апошняй бітвы сілаў дабра з сіламі зла ў канцы ўсіх часоў. Многія навукоўцы і тэолагі ўпэўнена ідэнтыфікуюць гэтае месца з канкрэтнай часткай сучаснай дзяржавы Ізраіль — а менавіта пагоркам Мегіда ў заходняй частцы Ізраільскай даліны. Дзесяць гадоў таму давялося мне праехацца гэтай далінай, якая пакінула незабыўнае ўражанне. Зараз на тэрыторыі Ізраіля і так званага сектара Газы разгараецца вайна, маштабаў якой гэтая дзяржава яшчэ не ведала. Увесь арабскі свет, і не толькі ён, але радыкальныя ісламісты з усяго свету, здаўна маюць на мэце палітычна і фізічна знішчыць габрэйскую дзяржаву, а сапраўдных саюзнікаў у Ізраіля, на жаль, зусім няшмат. Так што многія ўжо зараз загаварылі пра апошнія часы і вырашальную бітву амаль на нашых вачах. Іншае значэнне і адценне слова «Армагедон» — гэта глабальная вайна і катастрофа, якія прывядуць да страшных наступстваў і непапраўнага разбурэння. Але і ў гэтым тлумачэнні пакідаецца шанц на перамогу жыватворнага Дабра над змрочнасцю зла. У дваццатым стагоддзі шматпакутная Беларусь перажыла некалькі кругоў ваеннага пекла, розных акупацый і ленінска-сталінскага тэрору, але на гэтым выпрабаванні краіны не скончыліся. У новым «прагрэсіўным» веку Беларусь і яе народ пад нашым святым бела-чырвона-белым сцягам (...) |