Ніва № 45 (3521), 5 лістапада 2023 г.
На шляхах Адамовіча і Алексіевіч. Ідзі і глядзі, Гандзя!Міра ЛУКШАНа Фестывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» ў Беластоку,у апошнюю нядзелю кастрычніка ўручана была Ганне Кандрацюк прэмія імя Алеся Адамовіча за кнігу «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы», выдадзеную Праграмнай радай тыднёвіка «Ніва» ў 2022 годзе ў Беластоку. Як сцвердзіла журы ад Беларускага ПЭН-клуба — «за актуалізацыю традыцый еўрапейскага рэпартажу”. Узнагароду падтрымлівае фінансава таксама нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, якой кнігі напісаны таксама ў форме літаратурнага рэпартажу, як і кнігі Алеся Адамовіча, якога вучаніцай яны лічацца абедзве. Прэмія імя Алеся Адамовіча ўручалася першапачаткова ў трох намінацыях — публіцыстыка, газетная журналістыка, кінажурналістыка, радыёжурналістыка, а пазней скарацілася да адной намінацыі, і ўручаецца за найбольш актуальную эсэістыку і публіцыстыку, напісаную на актуальныя тэмы сучаснасці. І адна з мэт — ушанаваць аўтара за твор, прысвечаны найбольш актуальным праблемам. Сёлета два лаўрэаты. Першы дыплом — літаратарцы Ганне Кандрацюк. — Гэта першая кніга з гэтага боку ўганараваная такой прэміяй. Чаму гэта важна для Беласточчыны? Ёсць прэмія імя Рышарда Купусцінскака, які нарадзіўся ў Беларусі, якую двойчы атрымала Святлана Алексіевіч, — сказала старшыня Беларускага ПЭН-клуба Таццяна Нядбай, уручаючы дыплом, — што сведчыць пра каштоўнасць літаратурнага рэпартажу. — Спадарыні і (...) |