Ніва № 44 (3520), 29 кастрычніка 2023 г.

Гістарычны іканастас

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

11 кастрычніка ў Вялікай зале беластоцкага Палаца Браніцкіх навуковыя працаўнікі Інстытута мастацтва Польскай акадэміі навук — Пётр Ямскі, Збігнеў Міхальчык і Ян Навіцкі — паказалі незвычайную знаходку — фрагменты іканастаса з XVII стагоддзя, знойдзеныя на гарышчы філіяльнай царквы Іаана Багаслова ў Новым Беразове. Знаходка была выяўлена паўгода таму, яна яшчэ поўнасцю не апрацавана, але яе незвычайнасць падштурхнула варшаўскіх гісторыкаў мастацтва абнародаваць яе зараз.

Новаберазоўскі прыход быў адным з першых, заснаваных неўзабаве пасля заключэння Берасцейскай уніі. Прыход быў заснаваны ў канцы 1617 года каралём Жыгімонтам ІІІ Вазам і яго другой жонкай Канстанцыяй Аўстрыйскай, дарэчы, роднай сястрой ягонай першай жонкі Анны. Слоў пару пра самую каралеву. Канстанцыя атрымала грунтоўную адукацыю, яна валодала лацінскай, іспанскай, нямецкай і італьянскай мовамі, а зараз пасля шлюбу авалодала таксама польскай, хаця ёю не карысталася. Яе выхавалі дабротнай каталічкай, таму штодзённа яна ўдзельнічала нават у чатырох імшах, пастаянна чытала малітоўнікі, адмаўляла ружанец. Яна рашуча ўзялася за дзяржаўныя справы, дамагаючыся назначэння на высокія пасады адно католікаў, таму ахвотныя кар’еры праваслаўныя і пратэстанты пераходзілі ў каталіцтва. Яна была гарачай заўзятаркай вайны з Масквою і ў час аблогі Смаленска войскам ейнага мужа яна ў 1609 годзе пераехала ў Вільню. У той час у горадзе ўспыхнуў вялікі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF