Ніва № 44 (3520), 29 кастрычніка 2023 г.

Надзея

Віктар САЗОНАЎ

5. Наташа. — Наташа, Наташа! — крычаў юны Мішка Сымановіч вераснёўскім прыемным вечарам тысяча дзевяцьсот восемдзесят сёмага года праз усю шырыню шматпалоснай вуліцы Горкага, прарываючыся істэрычным крыкам да сваёй дзяўчыны праз шум імклівых калёс і хрыплых рухавікоў дарожнага аўтатранспарту Гародні.

Наташа стаяла на другім баку вуліцы ля магазіна кветак „Фіялка”, разгубленая як куранё, што адбілася ад квактухі, шукала вачамі свайго кавалера, круціла галавой нібы сава на ўсе трыста шэсцьдзесят градусаў, спыняла позірк то ў адной, то ў другой кропцы, але толькі не там, адкуль заходзіўся ад крыку Мішка...

Мішка запрасіў яе ў бар з прыгожай і рамантычнай назвай „Рамантыка”. Зараз бы ён падумаў, што гэта даволі банальна, праводзіць рамантычны вечар у бары з назвай „Рамантыка”. Але тады здавалася, што экзатычна. І з не самымі высокімі коштамі на ўсю тую экзотыку была „Рамантыка”. А гэта не малаважна для студэнта, у якога і на не самыя высокія кошты разліковых адзінак нацыянальнага банка СССР заўсёды бракавала.

А каб яны, тыя разліковыя адзінкі...

Вечна іх бракуе!

— Пазыч мне дзесяць рублёў, — сарамліва папрасіў ён Валерку Зязюлю.

А што рабіць? Іншых сяброў за пяць год вучобы Мішка не асабліва шмат нажыў. Думаў, што непатрэбная гэта страта часу, сяброўства. Галоўнае ж вучоба. У яго ж ёсць магутнае як зямная гравітацыя мара зрабіць у медыцыне тое, чаго ніхто не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF