Ніва № 44 (3520), 29 кастрычніка 2023 г.
Дзесяць фактаў з жыцця пратэстанцкага пастара Лукаша Дзекуць-Малея (1888-1955)Сяргей ЧЫГРЫНЛукаш Дзекуць-Малей, якому 1 кастрычніка споўнілася 135 гадоў з дня нараджэння, адзін з самых славутых пратэстанцкіх пастараў Беларусі. Ён прымаў удзел у органах кіравання Беларускай Народнай Рэспублікі, выступаў за родную мову для беларусаў, займаўся перакладамі духоўнай літаратуры на беларускую мову, неаднаразова сядзеў у турмах. Жыццё пастара было цесна звязана з Гродзеншчынай, Брэстам, Беласточчынай і Гданьскам. Прапаную чытачам „Нівы” дзесяць фактаў з жыцця Лукаша Дзекуць-Малея. 1. Месца нараджэння У энцыклапедычным даведніку „Рэлігія і царква на Беларусі” (Мінск, 2001) напісана, што Лукаш Дзекуць-Малей нарадзіўся ў Слонімскім павеце. Але канкрэтна месца не ўказана. У Вікіпедыі таксама пазначана месца нараджэння Слонімскі павет ці Слонім. І Таццяна Лісоўская ў сваёй кнізе „Поздний протестантизм в Западной Беларуси. 1921-1939 гг.” (Брэст, 2021) называе Слонім месцам нараджэння Лукаша Дзекуць-Малея. Насамрэч, пратэстанцкі пастар нарадзіўся ў вёсцы Шастакі Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Малому не было яшчэ чатырох гадоў, як ён страціў сваіх бацькоў. Хлопчыка ўзяла да сябе сям’я педагогаў Фунтаў. Да 16 гадоў ён жыў у гэтай сям’і. Потым у Слоніме вучыўся ў павятовым вучылішчы і ў настаўніцкай семінарыі, якую скончыў у 1906 годзе. 2. Вера ў Госпада Калі Лукашу Дзекуць-Малею споўнілася 18 гадоў, яго прызвалі ў (...) |