Ніва № 44 (3520), 29 кастрычніка 2023 г.
На свойскую ноту ў БарысаўцыМіра ЛУКШАПершая сустрэча «На ўсходняй ноце ля вогнішча» ў Барысаўцы 14 красавіка. Выдумалі яе Люцына Смактуновіч і Аляксадр Петручук з «Хмары» ды Дануся Грыка, якая гадамі спявала ў «Крыніцы» і «Мікроне». — Я запрасіла перш за ўсё «Рэха Пушчы», — кажа Люцына Грыгарук-Смактуновіч, войт Гайнаўскай гміны, якая моцна падтрымлівае беларускія калектывы, — таму што ў мяне з імі асаблівая сувязь. Яны ніколі не адмаўлялі мне ў выступленні. Шчыра гавораць са мной пра свае поспехі і праблемы. У мінулым годзе калектыў адзначыў сваё 40-годдзе — юбілей. У наступнае дзесяцігоддзе «Рэха Пушчы» ўступіла з новым дырыжорам Юстынай Марчук і новым акампаніятарам Яркам Антыповічам. Ініцыятарам і галоўным арганізатарам стварэння ансамбля песні быў Гайнаўскі гарадскі гурток БГКТ і Аляксандр Іванюк — дырэктар Гайнаўскага белліцэя. Першыя рэпетыцыі адбываліся ў белліцэі, пасля чаго гурт перайшоў пад апеку Гайнаўскага дома культуры. Пра ўсю шматгадовую гісторыю можна прачытаць у інтэрнэце. Цешуся, што ў іх шэрагах ёсць энтузіясты польскай і беларускай музыкі. Заўсёды яны сардэчныя, адкрытыя і гатовыя да супрацоўніцтва. Запрасіла я яшчэ «Цаглінкі», якія прытуліў клуб у Дубінах, «Чыжавян», «Мікрон» і іншыя калектывы, якія аж гарэлі да выступленняў перад гледачамі. Пасля ўсіх афіцыйных імпрэз, арганізаваных Беларускім таварыствам і Беларускім музеем рашылі мы зладзіць сапраўднае народнае беларускае гулянне «знізу». А гэта імпрэза ў (...) |