Ніва № 44 (3520), 29 кастрычніка 2023 г.

Нашы пераборы з сундука і шафы (2)

Аляксей МАРОЗ

Яшчэ многа пакрывалаў вытканых на кроснах тэхнікай у пераборы і іншымі тэхнікамі можна знайсці ў сундуках і шафах у нашых вёсках. У вялікай зале Гміннага асяродка культуры, спорту і рэкрэацыі ў Дубічах-Царкоўных 7 кастрычніка адбылося адкрыццё выставы 72 плахт, вытканых у розныя перыяды перш за ўсё тэхнікай у пераборы. Былі яны сабраны ад 29 асоб у Дубіцкай гміне ў рамках праекта «Нашы пераборы з сундука і шафы», дафінансаванага сродкамі з праграмы «Дзейнічай лакальна».

Уласніцы прэзентаванага на выставе мастацкага рукадзелля гаварылі, што нашы продкі ведалі як умела састаўляць колеры і ўзоры на пакрывалах. Важныя былі традыцыйныя прыёмы, але жанчыны таксама карысталіся сваімі аўтарскімі распрацоўкамі, калі тыя не выходзілі па за межы пэўных канонаў.

— На выставе ёсць некалькі маіх пакрывалаў. У мінулым усе ткалі, а цяпер мала хто займаецца ткацтвам. Захавалася многа даўняга рукадзелля, якое толькі часткова выкарыстоўваем, а тут можна паглядзець выкананыя рознымі тэхнікамі і з рознымі ўзорамі пакрывалы. На выставу рукадзелля прыйшлі маладыя асобы, каб паглядзець вартасныя вырабы, якія ў мінулым ткалі доўга, з вялікай цярплівасцю, — заявіла жанчына з Дубіч-Царкоўных.

Пакрывалы часта перахоўвалі ў сундуках, бо толькі частка з іх выкарыстоўвалася ў святочны час і штодзень. Выставу посцілак у Дубічах-Царкоўных могуць паглядзець маладыя і старэйшыя асобы. Апошнія яшчэ з моладасці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF