Ніва № 44 (3520), 29 кастрычніка 2023 г.
У дарозе да Агія Сафіі (2)Ганна КАНДРАЦЮКАд спеўных заклікаў муэдзінаў на малітву кожны раз шэрхла цела. Той гук не пакідаў сумненняў, вытыркаў з абыякавасці. Як набат на трывогу. Уражанне мацавала і агучвала на «поўнае горла» вада. Так было, калі наша група адбывала паўсонны рэйс па Босфары. Раптам, быццам пярун з яснага неба, па вушах ударыў шурпаты, насычаны эмоцыямі рэлігійны заспеў. Голас муэдзінаў перадаваўся з адной да другой і чарговай мячэці, здавалася, мелодыя накрыла шапкай усю прастору. Свет закрыўся ў банцы. І хоць перад вачыма стаялі шкляныя хмарачосы і будынкі ў віктарыянскім стылі, то ў галаве і так явілася суровая пустыня з пранізлівым рыкам ільвоў і заблуканых караванаў качэўнікаў. Наша экскурсія, як адзін муж, вытыркнула перад сябе рукі, каб злавіць той музычны воблік Стамбула на камерку смартфона. — О, гэта клас! — паўтаралі. — Сам раз, каб паставіць на інстаграм. * * * Пра веліч Стамбула крычыць на ўсё горла прыгарад з мадэрнай індустрыяй і шклянымі хмарачосамі. Гэта свайго роду дэманстрацыя багацця і паказуха. Калі пачуем пра сціплыя ўмовы жыцця і заробленасць звычайнага жыхара дваццацімільённага мегаполіса, кожны скажа адно: — Не відаць гэтага! Так, сярэдні заробак тут — пяцьсот еўра, а пенсія толькі трыста. Да таго кожны дзень боль галавы выклікае неўтаймаваная інфляцыя, якая руйнуе ўсе планы і мары. Горад, аднак, трымае фасон, пульсуе жыватворнай энергіяй. Праўда, (...) |