Ніва № 44 (3520), 29 кастрычніка 2023 г.
Стала нас больш, хаця менш (ч.3). Рэлігійная прыналежнасць грамадзян ПольшчыЮрка ЛЯШЧЫНСКІ Не з’яўляецца ўжо Польшча аднароднай краінай паводле веравызнанняў. Так можна меркаваць, чытаючы вынікі перапісу насельніцтва грамадзян 2021 года ў графе «Прыналежнасць да рэлігійных веравызнанняў». Праўда, гэтае пытанне ў апошнім перапісе не было абавязковым і таму на яго адказала 30 212 505 з агульнага ліку 38 036 118 грамадзян. Гэта 79,43%. Аднак больш за 20% не пажадала адказваць на гэтае пытанне, лічачы што тое, ці хто веруючы, ці няверуючы — асабістая справа кожнага рэспандэнта. Такіх было 7 807 553 чалавек (крыху больш за 19%). Ажно 2 611 506 грамадзян не атаясамліваецца з ніводнай рэлігіяй ці веравызнаннем — яны няверуючыя (6,87% з ліку ўсіх грамадзян краіны), а 16 056 чалавек (0.04%) не магло ўвогуле назваць свайго веравызнання. Сваю прыналежнасць да Рымска-каталіцкага касцёла назвала 27 121 331 асоб (гэта 71,30%). Паводле меркаванняў самога Касцёла ў краіне павінна было быць сама менш 95-97% каталікоў. Грамадзян Польшчы, якія назвалі сваё веравызнанне іншым чым рымска-каталіцкае, таксама не так шмат, бо каля 600 000 (няцэлыя 2%), хаця амаль усе Цэрквы падаюць лік сваіх вернікаў у 2 а то і 3 разы большым. І так, вернікаў Праваслаўнай царквы пражывае ў Польшчы ўсяго 151 648 (0,50%) чалавек, з якіх найбольш, бо 95 677 жыве на Падляшшы (амаль 70%). Паводле алгарытму, які быў выкарыстаны ў перапісе насельніцтва ў 2011 годзе, праваслаўных (...) |